Перайсці да зместу

Алаіз Ландэс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алаіз Ландэс
польск.: Alois (Alojzy) Landes, лац.: Aloisius Landes
Дата нараджэння 11 лютага 1767(1767-02-11)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 студзеня 1844(1844-01-25)[1] (76 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці матэматык
Навуковая сфера філасофія
Месца працы Полацкі езуіцкі калегіум, Полацкая езуіцкая акадэмія, Цярнопальскі езуіцкі калегіум, Collegium Germanicum
Навуковае званне прафесар

Алаіз Ландэс (польск.: Alois (Alojzy) Landes, лац.: Aloisius Landes; 11 лютага 1767 у Аўгсбургу (Баварыя) — 25 студзеня 1844 ў Рыме) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог, аўтар філасофскіх прац.

Уступіў у Таварыства Ісуса 30 жніўня 1787 г. у Полацку. Рэгент канвікту ў Мсціславе (1791—1794 і 1799—1800) і ў Віцебску (1794—1795 і 1798—1799). У перыяд з 1795 па 1797 гг. — прэфект езуіцкіх школ у Дынабургу. З 1801 па 1803 — прафесар філасофіі і матэматыкі ў Полацкім езуіцкім калегіуме[2]. У 1803—1809 гадах узначальваў езуіцкую місію ў Саратаве[3][4]. З 1 жніўня 1809 г. па 1 жніўня 1814 г. займаў пасаду прывінцыяла Беларускай правінцыі Таварыства Ісуса. З 1 жніўня 1814 г. па 1 жніўня 1817 г. — рэктар Полацкай езуіцкай акадэміі. У 1817—1820 гг. — інструктар ІІІ прабацыі ў Віцебску[2].

Пасля забароны Таварыства Ісуса ў Расійскай імперыі (1820) разам з іншымі віцебскімі езуітамі прыехаў 10 мая 1820 г. у Львоў (Аўстрыйская імперыя)[5]. 24 мая 1820 г. накіраваўся ў Вену, дзе праводзіў перамовы з імператарам з мэтай атрымання дазволу на вяртанне езуітаў у аўстрыйскую дзяржаву[6][7]. Магістр навіцыяту (1822—1828) і рэктар калегіума (1823—1828) у Старой Весі, а а потым рэктар Цярнопальскага езуіцкага калегіума (1828—1829)[8][9].

У 1820 г. браў удзел у ХХ Генеральнай кангрэгацыі і выбарах генерала Ордэна езуітаў. У 1829 — удзельнік ХХІ Генеральнай кангрэгацыі, дзе быў абраны асістэнтам генерала Таварыства Ісуса Яна Ротана (выпускніка Полацкай езуіцкай акадэміі) у Германіі, а потым прызначаны рэктарам Германскага калегіума (Collegium Germanicum) у Рыме[6].

Апошнія гады жыцця правёў у Вечным горадзе, дзе і памёр 25 студзеня 1844 г.[6]

Зноскі

  1. а б LANDES Alojzy // Filozofia jezuitów w Polsce w XX wieku
  2. а б Catalogs SJ 1774—1829. Russiae. Архівавана 13 ліпеня 2020.
  3. Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — С. 180—181.
  4. Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773—1905. Cz. 1 : 1773—1820. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1907. — s. 395—399.
  5. Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1820—1905. Cz. 2. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1906. — s. 527.
  6. а б в Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  7. Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — С. 402—403.
  8. Catalogs SJ 1774—1829. Galicianae. Архівавана 13 ліпеня 2020.
  9. Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — С. 179—180.
  • Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — 632 с.
  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. Ludwik Grzebień ; [aut. i red. działów Andrzej Paweł Bieś et al. ; współpr. nauk. i red. Roman Darowski]. — Kraków : Wydział Filozoficzny Towarzystwa Jezusowego. Instytut Kultury Religijnej : Wydawnictwo WAM — Księża Jezuici, 1996. — XVI, 882, [5] s. : il.
  • Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.
  • Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773—1905. Cz. 1 : 1773—1820. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1907. — 517 s.
  • Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1820—1905. Cz. 2. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1906. — s. 518—1300.